русский язык
Супрацоўніцтва

Сайт bartrans.net запрашае аматараў грамадскага транспарту да ўдзелу ў насычэнні сайту публіцыстычнымі матэрыяламі і фотаздымкамі (горада і грамадскага транспарту).

Што датычыць фотаздымкаў, то яны з задавальненнем будуць размешчаны ў фотагалерэі пры выкананні пэўных нешматлікіх вымаганняў. Фотаздымкі павінны быць выразнымі і яркімі. Паказчыкам выразнасці амаль заўседы служыць чытаемы дзяржнумар. Яшчэ адно вымаганне — рухомы склад не павінен быць заўважальна брудным. Асабіста прапаную рабіць фотаздымкі пры ясным надвор’і, бо снег і бруд (часта — дождж) вельмі ўскладняюць фотаздымку. Трэцяе і апошняе — роўная лінія гарызонту. Што да фотаапарата — абмежаванні адсутнічаюць, гэта можа быць і аматарская «мыльнічка», і прафесійная фотакамера.

Не прымаюцца фотаздымкі, якія не адпавядаюць вышэй апісаным варункам, а таксама «ахвяры photoshop’а» (непраўдзівыя колеры і рэзказць з відочнымі пікселямі) і фотаздымкі, на якіх выява адзінкі рухомага складу непрапарцыянальна малая (выключэнне — яскрава акрэсленая и зразумелая аўтарская задумка).

Для публікацыі ў раздзеле «Навіны» прымаюцца любыя публіцыстычныя матэрыялы, паведамленні, крытычныя каментары і нават адкрытыя лісты (з мажлівасцю публікацыі на асобнай старонцы і азнаямлення з імі кіраўніцтва аўтобуснага парку) з сур’езным абгрунтаваннем. Не прымаюцца матэрыялы ў якіх адкрытым чынам ці сктытым падтэкстам абражаюцца гонар і асабістая годнасць каго б то ні было (у нашым выпадку асабліва маецца на ўвазе кіраўніцтва РУП «Аўтобусны Парк № 2», ГарВыканКаму і спадарожных арганізацый і прадпрыемстваў).

Адміністартар сайту bartrans.net пакідае за сабой права да адмовы ў публікацыі фотаздымкаў і публіцыстычных матэрыялаў з указаннем прычыны адмовы.

На публікуемых фотаздымках можа (але не мусіць) прысутнічаць любая інфармацыя аб аўтары фота (нік ці імя і прозвішча, інтэрнэт-рэсурс і ін.), месцы фотаздымка а таксама яго назва. Дадаткова на сайце знойдзецца месца для імя і прозвішча ў форме актыўнай спасылкі на вызначаны інтэрнэт-рэсурс (пры жаданні). Дасланыя фотаздымкі будуць прысутнічаць на сайце на працягу года (гарантаваны час), а мажліва і даўжэй пры адсутнасці фотаздымкаў здольных на думку адміністратара сайту замяніць вашае фота.

Свае фотаздымкі (найбольшага магчымага памеру; рэкамендую ад 800*600 да 1024*768) альбо, лепей, спасылкі на іх, а таксама матэрыялы дасылайце для ўступнай верыфікацыі на адрас электроннай паштовай скрыні postmaster@bartrans.net. У выпадку, калі фатаграфіі будуць прынятыя да публікацыі вы атрымаеце ліст у адказ з просьбаю даслаць фотаздымак (800*600) альбо матываваную адмову з прапановамі зменаў.

З павагай і надзеяй на супрацоўніцтва — Яўгеній Дубровін.

на галоўную         фота баранавіцкіх аўтобусаў