русский язык english polski
Падзяка

Падчас працы над гэтым праектам я неаднойчы быў змушаны звярнуцца да пэўных асоб і устаноў з просьбаю аб дапомозе. На шчасце, ніхто не адмовіў. Таму хачу падзякаваць...

...Але Дубровінай за дапамогу ў акрэсленні знешняга выгляду сайту і стылістычную апрацоўку англійскай версіі;

...Асьцы Буры за дапамогу ў стылістычнай апрацоўцы польскай версіі сайту;

...удзельнікам беларускага транспартнага форуму — Віктару Шэрышаву, Паўлу Галаўко, Яўгену Шпаку і Валерыю Марозу за жывы ўдзел у абмеркаванні гісторыі развіцця грамадскага транспарту, маршрутнай сеткі, а таксама за падказкі і заўвагі; асобнае дзякуй Яўгену Шпаку за паспяховы пошук вельмі каштоўных гістарычных фактаў, стварэнне спісу рухомага складу РУП «Аўтобусны Парк № 2 г. Баранавічы» і рэдагаванне схемы маршрутаў, Паўлу Галаўко за стварэнне дакладнай і вельмі добрай схемы маршрутаў і прадастаўленне цікавых фактаў аб будучыні горада, а таксама Віктару Шэрышаву за стварэнне падрабязных табліцаў па маршрутных таксі;

...Сяргею Паддубнаму (http://gomeltrans.net/) за дапамогу ў вырашэнні пытанняў тэхнічнага характару;

...кіраўніцтву РУП «Аўтобусны Парк № 2» і асабіста Віталію Багданавічу Курэцкаму за прадастаўленне інфармацыі па гісторыі развіцця гарадскога грамадскага транспарту ў Баранавічах і змястоўныя адказы на ўзнікаючыя пытанні;

...рэдакцыі газеты Intex-Press за згоду на выкарыстанне інфармацыі пры падрыхтоўцы навін;

...Руслану Равяка за згоду на выкарыстанне гістарычных фатаграфій са старонкі «Баранавічы ва ўспамінах»;

...Андрэю Бугаю за прадастаўленыя гістарычныя фатаграфіі.

на галоўную         фота баранавіцкіх аўтобусаў