русский язык
Навіны (2008)
15 снежня 2008 г.

З 8 снежня кошт праезду ў маршрутных таксі горада павысіўся з 800 да 1000 рублеў.

1 снежня 2008 г.

З канца лістапада ў сувязі са змяншэннем працягласці светавога дня і змяненнем пасажырапатока скарэкціраваны расклад руху аўтобусаў да могілак у в. Русіно. У выхадныя дні з 29 лістапада рэйс па маршруце «пл. Леніна — мог. Русіно» адпраўленнем у 16:57 ад к/п «пл. Леніна» будзе следаваць да к/п «ВДА». Адпраўленне рэйсу ў 17:18 ад к/п «мог. Русіно» адмяняецца. У рабочыя дні з 28 лістапада па маршруце № 1 «База АСС — ВДА — мог. Русіно» рэйс у 16:19 адпраўленнем ад к/п «База АСС» будзе следаваць да к/п «Нафтабаза». Адпраўленне рэйсу ў 17:06 ад к/п «мог. Русіно» адмяняецца. Адпраўленне ад к/п «Нафтабаза» — у 17:10.

17 лістапада 2008 г.

14.11.2008 г. пасля амаль 15 год адсутнасці зноў адчынены маршрут № 2: «Спецаўтабаза — сан.-праф. «Магістральны». У гэты ж дзень, пасля заканчэння рэканструкцыі ўчастка вул. 50 год БССР ад вул. Загараднай да вул. П. Багрыма, канцавы прыпынак аўтобусаў маршрутаў № 18 і № 28 пераносіцца ад малочнага камбіната да спецаўтабазы. Маршруты № 4 і № 15 пачынаюць курсіраваць тымі ж вуліцамі, што і да пачатку рамонта вышэй узгаданага ўчастка вуліцы 50 год БССР.

17 лістапада 2008 г.

У канцы першай дэкады лістапада рухомы склад РУП «Аўтобусны Парк № 2, г. Баранавічы» папоўніўся як мінімум трыма зяленымі аўтобусамі МАЗ-103 з электроннымі табло і рухавікамі Mercedes-Benz. На фота — адзін з аўтобусаў апошняй партыі, дзяржнумар АВ4937-1.


(фото Виктора Шерышева — http://bartrans.ucoz.net/)
14 кастрычніка 2008 г.

Як стала вядома, у канцы чэрвеня бягучага года на плошчы Леніна адбыўся цікавы эпізод з удзелам аднаго з ружовых трохвосевых МАЗ-107, які спачатку збочыў з маршрута, а потым, прабуючы на яго вярнуцца, не здолеў выканаць манеўр развароту на плошчы.


(фота Андрэя Ярашука; падрабязна — у блозе аўтара фатаграфій)
14 кастрычніка 2008 г.

З 6 красавіка ў сувязі з заканчэннем дачнага сезона перасталі выконвацца рэйсы сезоннага маршрута № 14Т.

1 кастрычніка 2008 г.

У аўторак 30 верасня адчынены новы аўтобусны маршрут № 28 «вул. Чырвонаармейская — Малочны камбінат» з інтэрвалам руху 20—30 хвілін. Адпраўленне ад вул. Чырвонаармейскай штодзенна ў 6:40, 7:13, 7:46, 8:23, 8:56, 9:35, 10:05, 10:35, 11:38, 12:08, 12:38, 13:08, 13:45, 14:15, 14:57, 15:27, 16:07, 16:37, 17:21, 17:51, 18:45, 19.15, 19:45, 20:36, 21:06, 21:47, 22:17 і 23:03. Адпраўленне ад Малочнага Камбіната штодзенна ў 6:27, 7:00, 7:33, 8:10, 8:43, 9:22, 9:52, 10:22, 11:25, 11:55, 12:25, 12:55, 13:22, 14:02, 14:44, 15:14, 15:54, 16:24, 17:08, 17:38, 18:32, 19:02, 19:32, 20:23, 20:53, 21:34, 22:04 і 22:50. У сувязі з гэтым адкарэкціраваны расклад руху маршрута № 18. На фота — аўтобус Ікарус-280 у першы дзень працы на маршруце № 28.


(фота Віктара Шэрышава — http://bartrans.ucoz.net/)
23 верасня 2008 г.

З 15 верасня гарадскі аўтобусны маршрут № 1 курсіруе толькі да ВДА. Змены закранулі некаторыя вячэрнія рэйсы (гл. расклад руху).

8 верасня 2008 г.

На пачатку верасня ў горадзе з’явіліся два аўтобусы МАЗ-107. Аўтобусы сіняга колеру, з электронным табло, атрымалі дзяржнумары АВ 4723-1 і АВ 4724-1. Дарэчы, гэта семы і восьмы адзіночныя трохвосевікі ў Баранавічах.

 
(фота Віктара Шэрышава — http://bartrans.ucoz.net/)

8 верасня 2008 г.

У газеце Intex-Press з'явіўся артыкул пра працу вадзіцеля аўтобуса ў Баранавічах. Азнаеміцца з ім можна перайшоўшы па гэтай спасылцы: http://intex-press.com/ru/715/30/673/.

3 верасня 2008 г.

1 верасня аўтобусы гарадскіх маршрутаў №№ 5а, 14 і 24 пачалі курсіраваць па зімовым раскладзе. Першы з іх пачне зноў падвазіць навучэнцаў ліцэю сельгасвытворчасці ў Новай Мышы па працоўных днях і ў суботу. Другі і трэці атрымаюць дадатковыя машыны.

4 жніўня 2008 г.

На гарадскіх аўтобусах пачала з'яўляцца новая эмблема РУП «Аўтобусны Парк № 2, г. Баранавічы».

07 ліпеня 2008 г.

Як паведамляе мясцовая прэса, ужо зусім хутка пачне працу сектар маркетынгу і турызму, створаны пры РУП «Аўтобусны Парк № 2, г. Баранавічы». У цяперашні час ідзе прапрацоўка маршрутаў па Беларусі і па замежжы, і першыя групы турыстаў адправяцца ў вандроўкі ўжо да канца лета. Акрамя таго, сектар маркетынгу і турызму зоймецца грузаперавозкамі, для чаго ў чэрвені былі набытыя два седзельныя цягачы, а на днях былі атрыманыя і паўпрыцэпы.

25 чэрвеня 2008 г.

У прыватных перавозчыкаў зноў абнаўленне. ПТУП «Бізнес-КСН» набыло новы цемна-сіні Peugeot Boxer AT, які атрымаў дзяржнумар AB 0462-1. Мікрааўтобус выкарыстоўваецца, як на прыгарадным маршруце 304э «Баранавічы — Мір», так і на гарадскіх маршрутах 32т і 38т. Гэта ўжо другое абнаўленне у «прыватнікаў» у горадзе ў гэтым годзе.

4 чэрвеня 2008 г.

З 3 чэрвеня адчынены новы маршрут № 25 «мкрн. Паўночны — База АСС» праз вул. Бадака. Аўтобус будзе курсіраваць па працоўных днях, выконваючы 7 рэйсаў у дзень (4 раніцай з 7:00 да 11:00 і 3 з 15:30 да 19:00). Новыя прыпынкі на вуліцы Бадака называюцца «ППД» і «вул. Крайняя» (на фота).

22 мая 2008 г.

На сеняшні дзень гарадскія маршруты абслугоўваюць толькі два аўтобусы, аснашчаныя «бягучым радком». Калі праца гэтых устройстваў не выклікае нараканняў з боку эксплуатацыйнай службы аўтобуснага парка, а таксама выклікае станоўчыя водгукі ў пасажыраў, да канца года будзе закуплена яшчэ дзесяць аўтобусаў, абсталяваных дадзеным устройствам.

27 красавіка 2008 г.

Як паведамляе газета «ШАГ», на вуліцы 50 год БССР па пуці следавання гарадскога аўтобуснага маршрута № 18 у кірунку Малочнага Камбіната з’явіўся новы прыпынак. Знаходзіцца ен насупраць магазіна № 5 ААТ «Прадукты». Расклад руху на новым прыпынку: 6:38; 7:21; 7:41; 8:49; 9:17; 10:02; 10:30; 11:56; 13:48; 14:33; 15:09; 15:46; 16:36; 16:59; 17:49; 18:22; 19:11; 20:56; 22:09. Нагадваем — маршрут курсіруе выключна ў працоўня дні.

27 красавіка 2008 г.

З 28 красавіка змяняецца расклад руху гарадскіх маршрутаў №№ 8, 12, 16 па працоўных днях. Новы расклад руху ўжо знаходзіцца на прыпынках.

27 красавіка 2008 г.

З 28 красавіка плануецца арганізацыя руху сезоннага экспрэс-маршрута № 14Т «сан.-праф. Магістральны — вул. Паркавая — Аўтадром» у працоўныя і выхадныя дні. З раскладам руху можна азнаеміцца, набыўшы газету «Інтэкс-прэс» ад 24.04.2008 г.

20 красавіка 2008 г.

Аўтобусы гарадскога маршрута № 22 у сувязі з пракладкай камунікацый для будуючагася мікрараена па вул. Гаевой часова (мажліва да канца красавіка) змянілі маршрут следавання. Цяпер яны курсіруюць ад к/п «вул. Паркавая» да к/п «сан.праф. «Магістральны». Маршрут № 22 у дадзены момант курсіруе без заезду да Аўтобуснага Парка № 2. Адпаведна, маршрут № 11 цяпер таксама не з'яўляецца кальцавым, курсіруючы, мажліва, ад Аўтобуснага Парка № 2 да к/п «сан.-праф. «Магістральны».

20 красавіка 2008 г.

У бліжэйшы час чакаецца змяненне маршрута № 15. Цяпер ен пройдзе па вул. Загараднай у абоіх напрамках, замест цяперашніх вуліц 50 год УЛКСМ і 50 год БССР. Мажліва, адыход маршрута № 15 з і без таго абдзеленага аўтобусным злучэннем мікрараена Паўдневы Захад будзе кампенсаваны ўвядзеннем маршрута № 2, які звяжа будуючыся мікрараен з адной з частак горада. Хутчэй за ўсе, гэта будзе Усходні мікрараен. Маршрут № 2 з'явіцца ў хуткім часе пасля завяршэння рамонту вуліцы 50 год БССР. Акрамя таго, у 2008 годзе чакаецца з'ўленне маршрута № 25 «м-н Паўночны – База АСС». Такім чынам, да канца года маршрутная сетка горада Баранавічы можа быць прадстаўлена 27 аўтобуснымі маршрутамі.

15 красавіка 2008 г.

Як паведамляе газета «ШАГ», па выніках конкурса на лепшую транспартную арганізацыю ў працы па зніжэнні забруджвання атмасфернага паветра лепшым у нашым горадзе прызнаны РУП «Аўтобусны Парк № 2, г. Баранавічы», які і перайшоў у другі (абласны) этап конкурса. Пераможца рэспубліканскага ж этапу будзе запрошаны ў верасні 2008 г. на шосты Рэспубліканскі экалагічны форум у г. Рэчыца, дзе прадставіць інфармацыю аб сваей арганізацыі.

18 лютага 2008 г.

С пачатку лютага рухомы склад РУП «Аўтобусны Парк № 2, г. Баранавічы» папоўнілі тры аўтобусы вытворчасці Мінскага Аўтамабільнага Завода — тым разам гэта адзін светла-зялены МАЗ-103 (той, што быў заўважаны яшчэ ў канцы студзеня на пляцоўцы АП-2) і два сучлененых светла-зяленых МАЗ-105. На шчасце, усе аўтобусы аснашчаны электроннымі табло.

5 лютага 2008 г.

На пляцоўцы аўтобуснага парку ўжо каля дзесяці дзен знаходзіцца без дзяржнумароў чарговы светла-зялены МАЗ-103 з электронным маршрутапаказальнікам. Нажаль, ведаючы схільнасць гарадскога аўтобуснага гаспадарства да жорсткай эканоміі, можна меркаваць, што з гэтага аўтобуса не пачнуцца сталыя пастаўкі машын, абсталяваных дадзеным тыпам вонкавага табло. А так хацелася б памыліцца.

30 студзеня 2008 г.

Указ № 760 Прэзідэнта РБ не абыйшоў і баранавіцкіх прыватных перавозчыкаў. Практычна ўсім індывідуальным прадпрымальнікам прыйшлося адкрыць ПУП. Толькі нямногія засталіся ў ІП. У прыватнасці, ІП Каравайцаў А. Н. скараціў колькасць машын на маршруце да адной і застаўся індывідуальным прадпрымальнікам.
Цяжка сказаць, як адаб’ецца гэтая рэарганізацыя на развіцці іх бізнесу. З аданаго боку павялічылася падатковая нагрузка, з другога, цяпер ниякіх арганізацыйных абмежаванняў на рост цяпер няма. Поўны спісак рэарганізаваных «прыватнікаў» можна паглядзець тут.
У той жа час у прыватных перавозчыкаў ідзе абнаўленне рухомага складу. ПТУП «Астапчык» (былы ІП Астапчык І. В.) замяніў ПАЗ-672М на МАЗ-256 бардовага колеру, аўтобус атрымаў дзярж. нумар АА 9328-1. Гэта першы МАЗ у «прыватнікаў» у горадзе.

Віктар Шэрышаў

28 студзеня 2008 г.

У адным з апошніх нумароў газеты «ШАГ» паведамляецца аб тым, што за ўвесь мінулы год баранавіцкім аўтобусным паркам было набыта 25 аўтобусаў. Калі верыць словам Віталя Багданавіча Курэцкага — кіраўніка службы перавозак, неабходны мінімум абнаўлення (10 % альбо 22 аўтобусы) быў перавыкананы. Сярод іншага было набыта 15 мінскіх аўтобусаў МАЗ, 4 лідскія НЕМАНы і 6 ПАЗаў. Тут існуе пэўная нязгоднасць, бо дзесятак аўтобусаў з'явіўся на вуліцах ужо ў гэтым годзе — мова пра 4 МАЗ-103, 2 МАЗ-107, 2 МАЗ-152, 2 МАЗ-206. Да таго ж, калі верыць аўтару газетнага артыкула, МАЗ-206 разглядаецца сярод прыгарадных аўтобусаў, а гэта шчырая памылка, як і тое, што самым распаўсюджаным аўтобусам ў Баранавічах з'яўляецца МАЗ-103 (больш за ўсе ў Баранавічах аўтобусаў Ікарус-280, на другім месцы па колькасці знаходзіцца МАЗ-104). Застаецца спадзявацца, што ў аўтобусным парку дакладна ведаюць, што гэтыя аўтобусы спраекціраваны для эксплуатацыі ў горадзе на слабанагружаных лініях, а ніяк не на прыгарадных маршрутах. Для гэтага есць асобны аўтобус МАЗ-226, канструкцыя якога адпавядае паверхні прыгарадных дарог і дазволенай на іх хуткасці. Праўду кажачы, адзін з МАЗ-206 ужо некалькі раз «засвяціўся» на прыгарадным маршруце і на аўтавакзале… Акрамя таго паведамляецца аб тым, што ў мінулым годзе спісана 12 ЛАЗаў, апошнія 4 будуць спісаны на пачатку года.

28 студзеня 2008 г.

Як паведамляе газета «ШАГ», у самы бліжэйшы час будзе адчынены новы кароткі нумар 114 даведкі аўтавакзалу, якая, хутчэй за ўсе, будзе платнай.

13 студзеня 2008 г.

За два тыдні, што мінулі з пачатку новага 2008 года, у горадзе з’явілася некалькі гарадскіх аўтобусаў, а таксама два міжгародніх МАЗ-152. Гарадскім маршрутам «дасталіся» два белых МАЗ-107 (АА 9373-1, АА 9374-1), чатыры светла-зяленых МАЗ-103 (?, АА 9370-1, АА 9371-1, АА 9372-1) і 2 МАЗ-206 (адзначу, гэта першыя МАЗаўскія аўтобусы другога(!) пакалення ў Баранавічах). Такім чынам, толькі за два тыдні 2008 года ў Баранавічы пастаўлена больш гарадскіх аўтобусаў, чым за ўвесь мінулы год...

28 снежня 2007 г.

   Вынікі 2007 года.

   «Новы стары» маршрут.

   Як «двадцатка» ў 2006 годзе, на самым пачатку 2007 г., у студзені, на гарадскіх вуліцах з’явіўся «новы стары» маршрут, тым разам «дзевятка». Але зусім непадобна да маршруту № 20, які толькі трохі змяніў вуліцы, па якіх курсіраваў да свайго першага знікнення, маршрут № 9 (адсутнічаў 13 гадоў!) прайшоў зусім па другіх вуліцах і нідзе не перасякае ніводнай вуліцы з тых, па якіх хадзіў раней. Цяпер ен не праходзіць праз увесь горад з поўдзеня на поўнач, а звязвае суседнія раены на ўскраіне горада. Курсіруе гэты маршрут пакуль што толькі па выхадных, бо па працоўных днях Тэкстыльны і Усходні мікрараены худа-бедна звязваюць маршруты №№ 11 і 22. Падобна на тое, што дадзеная практыка аднаўлення старых і стварэння новых маршрутаў прынаймней па адным у год стане добрай традыцыяй для баранавіцкага аўтобуснага парку. Дарэчы, вядома аб планах увядзення яшчэ аднаго «новага старога» маршрута, тым разам гэта можа быць «двойка».

   Абнаўленне рухомага складу: год бэзавых МАЗаў і першых Неманаў.

   У параўнанні з мінулым годам, пастаўкі гарадскіх аўтобусаў у 2007 г. выглядалі зусім кепска. Да сярэдзіны снежня 2007 г. Баранавічы атрымалі ўвогуле каля дзесяці аўтобусаў (прыгарадных і гарадскіх), альбо 5 % абнаўлення рухомага складу. Прычынай такога становішча здаецца святкаванне 940-годдзя Мінска на пачатку верасня, і да гэтага часу з Мінскіх вуліц мелі знікнуць Ікарусы і ЛАЗы. І яны фактычна зніклі. На іх месца прыйшлі Неманы і МАЗы. У падтрымку гэтай версіі сведчыць той факт, што да святкавання свята горада ў Мінску Баранавічы атрымалі толькі 2 прыгарадныя аўтобусы, а пасля — «ажно» 6 прыгарадных «Аўрор», 1 МАЗ-256, 4 гарадскія МАЗы (2 МАЗ-105 і 2 МАЗ-107) і два Неман-5201. Гарадскія аўтобусы пачалі паступаць толькі ў снежні і на момант размяшчэння гэтага артыкула было вядома аб двух сучлененых МАЗ-105, двух трохвосевых адзіночных МАЗ-107, а таксама двух Неман-5201. Ітак, нумары гарадскіх МАЗаў і Неманаў:
МАЗ-105: АА 7955-1 (гаражны 01120)
МАЗ-105: АА 7956-1 (гаражны 01119)
МАЗ-107: АА 7993-1 (гаражны 0)
МАЗ-107: АА 7994-1 (гаражны 01122)
Неман-5201: АА 9322-1 (гаражны 01127)
Неман-5201: АА -1 (гаражны 0)
   Абодва сучлененыя МАЗы, якія, дарэчы, пафарбаваны ў бэзавы колер, пачалі працу на пачатку снежня. МАЗ-107, якія прыйшлі ў палове снежня і таксама ў бэзавым колеры. Нажаль, электроннымі табло ніводны новы МАЗ не аснашчаны. У канцы снежня з'явіліся два Неманы-5201, якіх у Баранавічах дагэтуль увогуле не было. Хочацца спадзявацца, што справа на шасці гарадскіх аўтобусах не скончыцца, і яшчэ абяцаныя чатыры Баранавічы абавязкова атрымаюць, няхай і на пачатку 2008 г. Між тым, па непадцверджаных звестках, у канцы 2007 г. Брэст атрымаў 3 аўтобусы другога пакалення — МАЗ-206. Калі браць пад увагу звесткі аб намерах Брэсцкай вобласці набыць 10 падобных аўтобусаў да канца года, можна чакаць іх з'яўлення і ў Баранавічах.

   Рост колькасці безбілетнікаў.

   Практычна на працягу ўсяго года перманентна ўзрастала колькасць безбілетных пасажыраў у гарадскіх аўтобусах. Спачатку штуршок гэтаму дало абніжэнне штрафу з 0,5 базавай велічыні да 0,2 «базы» на пачатку вясны. Ад гэтага моманту колькасць «зайцоў» няўхільна паўзла ўверх, а чарговая хваля чакалася пасля набыцця моцы законам аб ільготах, згодна з якім шмат катэгорый грамадзян мела страціць свае датыхчасовыя льготы. З іншага боку, для барацьбы з неахвотай аплочваць праезд Аўтобусны Парк № 2 пастаянна павялічваў колькасць кантралераў, а ў канцы года пачаў заахвочваць да працы студэнтаў мясцовых навучальных устаноў.

   ДТЗ.

   На шчасце, 2007 г. абышоўся без цяжкіх ДТЗ з чалавечымі ахвярамі. Самым сур'езным выпадкам у гэтым годзе стала падзенне падпілаванага дрэва на аўтобус, які праязжаў побач. Адзін з пасажыраў атрымаў легкія калечанні цела.

   Пазітыўныя змены.

   Пацешыла ў 2007 г. тое, што аўтаматычныя моўныя інфарматары ў гарадскіх аўтобусах пачалі «размаўляць» па-беларуску. Акрамя таго, на вуліцах горада працягваюць з'яўляцца новыя прыпынкі.

   Увогуле, 2007 г. не быў значна лепшы за мінулы 2006. Ніякіх кардынальных зменаў не адбылося, вядзецца паступовая праца па паляпшэнні транспартнага абслугоўвання насельніцтва Баранавічаў.

архіў навінаў
2006   2007
на галоўную         фота баранавіцкіх аўтобусаў