1 — існаваў ужо ў 1949 г. і злучаў Палескі чыгуначны вакзал і паравознае дэпо. У 1950 г.: «Вакзал —
Траццякі». У 1951 г. кошт праезду на адзіным гарадскім маршруце з вакзалу да Траццякоў складаў 1 руб., калі ж трэба было ехаць з вакзала да цэнтра горада альбо з цэнтра да
Траццякоў ці наадварот, то кошт складаў ужо толькі 50 кап. Акрамя таго ўдзень на першым маршруце курсіравала 4 аўтобусы, у гадзіны-пік — 5 аўтобусаў. Рух пачынаўся ў 7:30,
спыняўся ў 24:00. Да канца студзеня 1963 г.: «Завод Буддэталяў — Кальцавая», пасля працягнуты да анкалагічнага дыспансера. У 1966 г. курсіраваў да ВДА. У 1967 г. адзін
з к/п — «Завод Буддэталяў». У 1968 г. курсіраваў на Траццякі да к/п «Кальцавая», а па нядзелях (да чэрвеня-ліпеня 1968 г.) да возера Мышанка (Баранавіцкае). У 1974 г.:
«Анкалагічны Дыспансер — Завод Буддэталяў». «Анкалагічны Дыспансер» — к/п на Траццяках, знаходзіўся на скрыжаванні вул. Бадака са Слонімскай Шашой. Аўтобусы
курсіравалі па вуліцах Брэсцкай, Камсамольскай, Леніна і Фралянкова. У 1975 г. на гэтым маршруце курсіравала да 6 аўтобусаў штодзенна пачынаючы з 05:11 да 01:32. Пасля
збудавання пуцеправоду па вул. Тэльмана ў 1977 г. і да пачатку будовы новага аўтавакзала ў 1986 г. аўтобусы гэтага маршруту пры з’ездзе з пуцеправоду паварочалі на
вул. Суворава і ішлі далей па вул. Фралянкова. Поўная інфармацыя пра маршрут № 1 у 1978 годзе знаходзіцца
тут. Пасля збудавання аўтавакзала «адзінка» прайшла па вул.
Першукевіча (раней — Вадаправодная). З 10—11 мая 1990 г. аўтобусы гэтага маршруту пачалі паварочаць з пуцеправоду да Палескага чыгуначнага вакзала. З гэтага ж часу арганізаваны
рух аўтобусаў маршруту № 1 да могілак Русіно з квеценя да верасня (з 10:00 да 19:40). У 1996 г.: «База АСС — ВДА», ішоў па Слонімскай шашы, вуліцам
Брэсцкай, Камсамольскай, Леніна, Тэльмана, туды — Фралянкова / назад — Фралянкова і Першукевіча. У 80-я — 90-я гады ў асноўным выкарыстоўваліся аўтобусы ЛіАЗ-677 і
Ікарус-260, а ў першай дэкадзе новага стагоддзя ЛіАЗ-677 саступіў свае месца аўтобусам МАЗ-103 і МАЗ-104, якія цяпер працуюць побач з Ікарусамі-260. У 2005 г. на
маршруце № 1 курсіравала да 3 аўтобусаў у працоўныя дні. Існуе ў наш час: «ВДА — База АСС», некаторыя аўтобусы ідуць далей за ВДА — да могілак «Русіно». У сярэдзіне лютага
2007 г. некаторыя аўтобусы пачалі выконваць рэйсы ад прыпынку «Нафтабаза». З 15 верасня 2008 г. аўтобусы перасталі выконваць рэйсы да і з к/п «Могілкі «Русіно».
1А — сення гэты маршрут існуе без лічбавага абазначэння, на трафарэтах пазначаны толькі канцавыя
прыпынкі: «пл. Леніна» і «могілкі Русіно». Час увядзення маршрута № 1А — 2 мая 1988 г., курсіруе па выхадных. На працягу ўсяго часу існавання ў асноўным выкарыстоўваліся
аўтобусы Ікарус-260 і Ікарус-280. У 2005 г. на маршруце № 1А курсіраваў 1 аўтобус. У 2007 г. ранішнія і вячэрнія рэйсы курсіруюць да і адпраўляюцца з к/п «ВДА».
2 — маршрут з'явіўся не пазней 1957 г. Пачынаўся ен з таго месца, дзе зараз знаходзіцца помнік
воінам-аўтамабілістам ва Усходнім мікрараене на месцы прымыкання вул. Цыялкоўскага да вул. Тэльмана — з к/п «Аўтакалона № 2419», які прыкладна ў 1973 г. быў
пераіменаваны ў «Аўтакамбінат № 4». Другім к/п, відавочна, з самага пачатку быў «Малочны Камбінат». Маршрут № 2 у 1975 г. праходзіў па вуліцах 50 год БССР,
Камсамольскай, Брэсцкай, Савецкай, Леніна, Фралянкова, Тэльмана. У 1975 г. на гэтым маршруце курсіравала да 6 аўтобусаў штодзенна пачынаючы з 04:46 да 00:59. Пасля пабудавання
аўтобуснага парку першы к/п быў перанесены да аўтакалоны № 2448 (пазней — Аўтобусны Парк № 2). У той час, як будаваўся пуцеправод па вул. Тэльмана, аўтобусы гэтага маршруту
курсіравалі праз вуліцы Першукевіча (раней — Вадаправодная), Спакойную, Кірава і Паўлава да чыгуначнага пераезду. Поўная інфармацыя пра маршрут № 2 у 1978 годзе знаходзіцца
тут. З 10—11 мая 1990 г. аўтобусы гэтага маршруту пры з’ездзе з
пуцеправоду па вул. Тэльмана паварочалі направа да Палескага чыгуначнага вакзала, пасля чаго па вуліцах Фралянкова і Першукевіча вярталіся на вул. Тэльмана,
далей да Аўтобуснага Парку № 2. З 3 лютага 1992 г. для зручнасці праезду да гарадскіх і раенных паліклінік і бальніц шлях следавання маршруту быў зменены і аўтобусы прайшлі
па вуліцах Тэльмана, Леніна, Прытыцкага, Горкага, Кудрына, Брэсцкай, Камсамольскай, 50 год БССР. У адваротным накірунку аўтобусы ішлі па вуліцах Брэсцкай, Калініна
і Горкага. У 80-х гадах і да моманту ліквідацыі на пачатку 90-х гадоў (мажліва, гэта здарылася ў 1994 г.) на гэтым маршруце асноўнымі аўтобусамі былі ЛіАЗ-677 і Ікарус-260.
Пасля амаль пятнадцацігадовай адсутнасці маршрут № 2 быў зноў адчынены толькі 14 лістапада 2008 г. пасля завяршэння рамонта ўчастка вуліцы 50 год БССР ад вул. Загараднай да
вул. Паўлюка Багрыма. Цяпер ен звязаў к/п «Спецаўтабаза» і «сан.-праф. «Магістральны». Ад спецаўтабазы аўтобусы курсіруюць вуліцамі 50 год УЛКСМ, 50 год БССР, Загараднай, Лазо,
Куйбышава, Камсамольскай, Леніна, Тэльмана, Фралянкова, Паўлава, Кірава і Фабрычнай. Назад вяртаюцца вуліцамі Фабрычнай, Кірава, Паўлава, Фралянкова, Першукевіча, Тэльмана,
Леніна, Камсамольскай, Куйбышава, Чарнышэўскага, 50 год БССР, 50 год УЛКСМ. У першы дзень працы ў 2008 г. на маршруце курсіраваў аўтобус Неман-5201. На пачатку
аўтобусы на гэтым маршруце выконваюць 18 поўных курсаў у працоўны дзень і 12 у выхадны.
3 — маршрут з’явіўся не пазней першай паловы 1961 г. У 1968 г. курсіраваў на Траццякі да к/п
«Кальцавая», а па нядзелях (да чэрвеня-ліпеня 1968 г.) да возера Мышанка (Баранавіцкае). Вядома, што ў 1972 г. ен праходзіў па вуліцах Леніна і Фралянкова па маршруце
«ДПТВ-61 — Тэкстыльны Камбінат» праз вул. Пралетарскую. У 1974 г.: «Тэкстыльны Камбінат — Анкалагічны Дыспансер», праз вул. Прамысловую. У 1975 г. праходзіў па
вуліцах Фабрычнай, Кірава, Пралетарскай, Савецкай, Камсамольскай, Брэсцкай. У 1975 г. на гэтым маршруце курсіравала да 4 аўтобусаў штодзенна пачынаючы з 05:11 да 00:58.
Поўная інфармацыя пра маршрут № 3 у 1978 годзе знаходзіцца тут. 3 мая
1987 г. маршрут № 3 быў зменены: «мкр. Паўночны — База АСС» і такім застаецца на сенняшні дзень. Па дамоўленасці з заводам «Гандальмаш» з 8 лютага 1988 г.
некаторыя рэйсы маршруту № 3 ажыццяўлялі заезд да заводу па вуліцах Куйбышава, Чарнышэўскага і 50 год БССР. Штодзенна выконваліся тры рэйсы з
к/п «мкр. Паўночны» і два з к/п «База АСС». Гэтыя аўтобусы былі адзначаны таблічкай «Спецрэйс». З 3 лютага 1992 г. для зручнасці праезду да гарадскіх і раенных
паліклінік і бальніц шлях следавання маршруту быў зменены (змена тычылася рабочых дзен у час з 7:00 да 20:00 і субот з 7:00 да 15:00; у іншыя гадзіны і ў нядзелі аўтобусы
курсіравалі па старым маршруце) і аўтобусы прайшлі па вуліцах Наканечнікава, Савецкай, Горкага, Кудрына, Камсамольскай, Брэсцкай. У 1996 г.: «База АСС — мкр. Паўночны»,
ішоў па Слонімскай шашы, вуліцам Брэсцкай, Камсамольскай, Савецкай, Пралетарскай і Наканечнікава. З 14 снежня 1998 года зменены шлях следавання аўтобусаў маршрута
№ 3 на ўчастку ад вул. Савецкай да вул. Брэсцкай, аўтобусы пачалі следаваць па вул. Савецкай, Горкага, Кудрына, Камсамольскай, Брэсцкай і Слонімскай шашы. У 80-я — 90-я гады ў
асноўным выкарыстоўваліся аўтобусы Ікарус-260. З 27 ліпеня 2001 г. «тройка» прайшла па вул. Жукава замест Пралетарскай. У першым дзесяцігоддзі новага веку на
маршруце № 3 назіраецца вялікая разнастайнасць мадэляў, але часцей за ўсе гэта Ікарус-260 і Ікарус-280, а таксама аўтобусы МАЗ-103 і МАЗ-104. У нашыя дні некаторыя
аўтобусы курсіруюць да к/п «Аграбуд» замест «Базы АСС», а таксама некаторыя ранішнія і вячэрнія рэйсы курсіруюць да і адпраўляюцца з к/п «Дыспансер».
4 — з’явіўся ў канцы квеценя альбо на самым пачатку мая 1961 г. У 1963 г. адным з к/п быў
«Зелянгас». У студзені 1964 г. на маршруце № 4 «Зелянгас — Тэкстыльны камбінат» курсіравала па 8 аўтобусаў, у гадзіны-пік яшчэ плюс 2 у сувязі з неабходнасцю перавозкі
працаўнікоў камбіната было прынятае рашэнне павялічыць колькасць аўтобусаў на гэтым маршруце яшчэ на 2-3. У 1974 г.: «Баваўняны Камбінат — Гаргаз». У 1975 г.: «Баваўняны
камбінат — Камбінат добраўпарадкавання». У 1975 г. праходзіў па вуліцах Фабрычнай, Кірава, Паўлава, Фралянкова, Леніна, Камсамольскай, Куйбышава, Лазо, Загараднай. У 1975 г. на
гэтым маршруце курсіравала да 4 аўтобусаў штодзенна пачынаючы з 05:13 да 00:20. Пасля збудавання пуцеправоду па вул. Тэльмана ў 1977 г. і да пачатку будовы новага аўтавакзала
маршрут праходзіў па вуліцах Суворава, Фралянкова, Паўлава і такім чынам выходзіў на вул. Кірава. Поўная інфармацыя пра маршрут № 4 у 1978 годзе знаходзіцца
тут. Пасля збудавання аўтавакзала «чацверка» прайшла па
вул. Першукевіча (раней — Вадаправодная). У 80-х гадах на гэтым маршруце асноўным аўтобусам быў ЛіАЗ-677, у 90-х да яго далучыўся Ікарус-260. У 1996 г.: «ВБА — вул.
Загарадная», ішоў па Фабрычнай, Кірава, Спакойнай, Першукевіча, Тэльмана, Леніна, Камсамольскай, Куйбышава, Лазо, Загараднай. У 2005 г. к/п «БВБА» быў перанесены і пачаў
называцца «санаторый-прафілакторый «Магістральны»», гэта было зроблена для забеспячэння падвозу школьнікаў пасля расфарміравання СШ № 8 да СШ № 15. З іншага боку, з кастрычніка
2004 года да 1 лютага 2005 года аўтобусы курсіравалі да к/п «вул. 50 год УЛКСМ», пасля чаго к/п вярнуўся на вул. Загарадную. У 2005 г. на маршруце № 4 курсіравала да 3
аўтобусаў у рабочыя і 1 аўтобус у выхадныя дні. У 2006 г. к/п «вул. Загарадная» атрымаў назву «Спецаўтабаза». На пачатку новага стагоддзя на «чацверцы» ў асноўным Ікарусы-260 і
МАЗы-103 разам з МАЗамі-104. Сення маршрут № 4 існуе.
5 — гэты машрут з’явіўся ў 1964 г. На пачатку існавання годзе маршрут № 5 меў адзін к/п «вул.
Савецкая» і далей следаваў па вул. Савецкай, Брэсцкай, праз Мінскі пераезд і каля завода станкапрыладаў у раен Цэнтральнага вакзала, далей быў прыпынак «вул. Гастэла»,
назад жа дадзены маршрут вяртаўся каля прыгараднай аўтастанцыі па вул. Мінскай (сення — вул. Прытыцкага). Пасля, праз пэўны час адсутнічаў, але ўзнавіў працу ў снежні 1968
г. Да 11 сакавіка 1968 г. у сувязі з пачаткам працы камбінату жалезабетонных канструкцый «пяцерка» хадзіла да яго. Аўтобусы курсіравалі па вуліцах Войкава, Леніна, Мінскай,
Брэсцкай, Савецкай, Пралетарскай і Кірава. З 11 сакавіка аўтобусы пайшлі ў іншым напрамку — на вул. Вільчкоўскага да к/п «Аэрапорт». У той час, калі існавала клумба на
перасячэнні вуліц Савецкай, Пралетарскай і Шаўчэнка, аўтобусы, едучы з боку пуцеправоду па вул. Савецкай, спыняліся на прыпынку каля ЦЭЦ, разварочаліся вакол клумбы і, мінуючы
прыпынак з іншага боку, паварочалі перад пуцеправодам направа на вул. Вільчкоўскага. Едучы ў адваротным напрамку, аўтобусы не спыняліся каля ЦЭЦ, разварочаліся
вакол клумбы і, спыніўшыся на прыпынку з іншага боку, ехалі прама на пуцеправод. Маршрут № 5 ужо ў 1971 г. меў к/п «ДБР-22», што на адзін прыпынак далей за «Аэрапорт». У 1974
г.: «Вайсковы Гарадок — ДБР-22». У 1975 г.: «вул. Савецкая — ДБР-22-ПМК». Аўтобусы курсіравалі па вуліцах Войкава, Леніна, Камсамольскай, Прытыцкага,
Брэсцкай, Савецкай, Вільчкоўскага. У 1975 г. на гэтым маршруце курсіравала да 5 аўтобусаў штодзенна пачынаючы з 04:37 да 00:42. Поўная інфармацыя пра маршрут № 5 у 1978
годзе знаходзіцца тут. Трэба дадаць, што «пяцерка» з
к/п «вул. Савецкая» на вул. Войкава пераязжала па грунтовай дарозе. На пачатку 80-х гг. к/п быў перанесены да «ПМК ІльноПрам». Да канца 80-х — пачатку 90-х гг.
аўтобусы ад пл. Леніна да пуцеправоду па вул. Савецкай курсіравалі па вуліцах Камсамольскай, Прытыцкага, Брэсцкай; таксама ў адваротным напрамку. Пачынаючы прыблізна з 1988 і
да 1991 г. маршрут № 5 выглядаў так: «СШ № 3 — Гарадок», пазней «Гарадок» быў пераіменаваны ў «Школу МУС» (верасень 1997 г.), яшчэ пазней у «Сквер Героя
Карвата». У 1996 г.: «ГАС — Гарадок», праходзіў па вуліцах Вільчкоўскага, Сталовіцкай, Шаўчэнка, Савецкай, Леніна і Войкава. У 80-я — 90-я гады ў асноўным
выкарыстоўваліся аўтобусы ЛіАЗ-677 і Ікарус-260, а ў першай дэкадзе новага стагоддзя ЛіАЗ-677 саступіў свае месца аўтобусам МАЗ-103 і МАЗ-104. У 2005 г. на маршруце № 5
курсіравала да 4 аўтобусаў штодзенна. Да сярэдзіны лютага 2007 г.: «ГАС — Сквер Героя Карвата». З 6 ліпеня некаторыя аўтобусы пачалі курсіраваць да к/п «вул. 50 год
УЛКСМ». У лютым 2007 г. к/п «ГАС» пераіменаваны ў «магазін Будгандаль».
5А — адчынены з 1 сакавіка 1986 г.: «Гарадок — ДРБУ-4». Падобна да 5-га маршруту, з пл. Леніна да
пуцеправоду па вул. Савецкай накіроўваўся праз вуліцы Камсамольскую, Прытыцкага, Брэсцкую. У сярэдзіне 90-х гг. адсутнічаў пасля закрыцця ў 1994 г. Мажліва,
з'явіўся ў 1996 г. і з 18 лістапада таго года пачаў заходзіць у в. Зорнае, Новая Мыш і да ДЭУ-3. У 80-я — 90-я гады ў асноўным выкарыстоўваліся аўтобусы ЛіАЗ-677 і Ікарус-260,
а ў першай дэкадзе новага стагоддзя ЛіАЗ-677 саступіў свае месца аўтобусам МАЗ-103 і МАЗ-104, якія цяпер працуюць побач з Ікарусамі-260 і Ікарусамі-280. У 2005 г. на маршруце №
5А курсіравала да 2 аўтобусаў штодзенна. Сення маршрут існуе пад назвай «вул. Чырвонаармейская — ПТВ-156», некаторыя аўтобусы выконваюць рэйсы толькі
да к/п «ДЭУ-3».
6 — з’явіўся ў 1965 г.: «вул. Савецкая — Аэрапорт» з заездам да заводу станкапрыладаў у некаторыя
гадзіны. Для адкрыцця гэтага маршруту ў верасні 1965 г. было прынятае рашэнне звярнуцца ў савет міністраў БССР за выдзяленнем 10 аўтобусаў. З 11 сакавіка 1968 г.
маршрут № 6 пачаў курсіраваць з к/п «вул. Савецкая» да к/п «Тэкстыльны Камбінат». Аўтобусы курсіравалі па вуліцах Савецкай, Камуністычнай, Мінскай (цяпер — Прытыцкага),
Курчатава, Савецкай, Пралетарскай, Кірава, Фабрычнай. На 6-цы ў 1971 г. павінна было хадзіць 5 аўтобусаў, аднак, з-за кепскага тэхнічнага стану рухомага складу на лінію
выходзіла толькі 3-4. У 1975 г. на гэтым маршруце курсіравала да 4 аўтобусаў штодзенна пачынаючы з 05:03 да 00:48. Поўная інфармацыя пра маршрут № 6 у 1978 годзе знаходзіцца
тут. У 80-я гады галоўным аўтобусам 6-га маршруту быў Ікарус-260. Да
пачатку 90-х гг. к/п у Паўдневым мікрараене спачатку быў перанесены на вул. Прытыцкага, а потым зноў да авіязаводу і сення мае назву «вул. 50 год
УЛКСМ». У 1996 г. праходзіў па вуліцах 50 год УЛКСМ, Прытыцкага, Камуністычнай, Савецкай, Пралетарскай, Прамысловай, Кірава, Фабрычнай. У 90-х гадах на змену аўтобусам
Ікарус-260 прыйшлі сучлененыя машыны Ікарус-280, а ў першым дзесяцігоддзі 21 веку да іх далучыліся сучлененыя МАЗ-105. У 2005 г. к/п «БВБА» быў перанесены і пачаў называцца
«санаторый-прафілакторый «Магістральны»», гэта было зроблена для забеспячэння падвозу школьнікаў пасля расфарміравання СШ № 8 да СШ № 15. З 6 лістапада 2007 г. аўтобусы пачалі
курсіраваць да к/п «Сквер Героя Карвата». Існуе на сенняшні дзень.
7 — з'явіўся ў 1965 г. і адзін к/п насіў назву «Тэкстыльны Камбінат». У 1972 г. курсіраваў на
Траццякі, к/п «Анкалагічны Дыспансер» знаходзіўся на скрыжаванні вул. Бадака і Слонімскай Шашы, другім к/п быў «Тэкстыльны Камбінат». У 1975 г.: «Тэкстыльны
Камбінат — Анкалагічны Дыспансер». Аўтобусы курсіравалі па вуліцах Фабрычнай, Кірава, Паўлава, Фралянкова, Леніна, Камсамольскай, Брэсцкай. У 1975 г. на гэтым маршруце
курсіравала да 6 аўтобусаў штодзенна пачынаючы з 05:00 да 00:51. Пасля збудавання пуцеправоду па вул. Тэльмана ў 1977 г. і да пачатку будовы новага аўтавакзала «сямерка»
праходзіла па вул. Суворава, і далей праз вуліцы Фралянкова, Паўлава ішла на Тэкстыльны мікрараен. Поўная інфармацыя пра маршрут № 7 у 1978 годзе знаходзіцца
тут. У канцы 1982 г. к/п са скрыжавання Бадака — Слонімская Шаша
быў перанесены да СШ № 3 на вул. Калгаснай і да квеценя 1991 г., калі маршрут быў працягнуты да чыгуначнай электрастанцыі, ен называўся «БВБА — СШ № 3». Пасля
збудавання аўтавакзала машыны гэтага маршруту пачалі паварочаць з вул. Тэльмана направа на вул. Першукевіча (раней — Вадаправодная), потым на вул. Фралянкова і, тымі ж
вуліцамі, што і раней, накіроўваліся да ВБА. З 1 лістапада 1988 г. аўтобусы 7-га маршруту пачалі пры з'ездзе з пуцеправоду паварочаць направа на вул. Фралянкова, а
ў 1990 г. праз пэўны час ад пуцеправоду курсіравалі да скрыжавання Тэльмана-Першукевіча і там паварочалі налева. У 80-х гадах асноўнымі аўтобусамі, якія выкарыстоўваліся на
гэтым маршруце, былі Ікарус-260 і Ікарус-280. 11 квеценя 1991 г. к/п на Захадзе, як ужо ўзгадвалася, быў перанесены і пачаў называцца «вул. Калгасная», а ў
2006 г. — «ДЭЗ». У 1996 г.: «вул. Калгасная — ВБА», праходзіў па вуліцах Калгаснай, Бадака, Брэсцкай, Камсамольскай, Леніна, Тэльмана, туды — Фралянкова / назад —
Фралянкова і Першукевіча, Паўлава, Кірава і Фабрычнай. Да нашых дзен ніякіх зменаў не адбылося. У 2005 г. на маршруце № 7 курсіравала да 14 аўтобусаў у рабочыя і да 12
аўтобусаў у выхадныя дні. Як і ў выпадку маршрутаў №№ 4, 6, к/п «БВБА» быў перанесены і пачаў называцца «санаторый-прафілакторый «Магістральны»». У 90-х гадах амаль адзінымі
аўтобусамі на «сямерцы» засталіся Ікарус-280, а на пачатку новага стагоддзя да іх далучыліся МАЗ-105.
8 — з’явіўся ў 1968 г. (прыкладна ў чэрвені-ліпені) і курсіраваў да возера Мышанка (Баранавіцкае),
пазней курсіраваў па Савецкай, а ў 1970 г. быў зменены і прайшоў па вуліцах Курчатава і Мінскай. У 1974 г. адзін к/п меў назву «вул. Савецкая», другі знаходзіўся на месцы
прымыкання вул. Цыялкоўскага да вул. Тэльмана: «Аўтакалона № 2419», які прыкладна ў 1973 г. быў пераіменаваны ў «Аўтакамбінат № 4». У 1975 г.: «вул. Савецкая — Аўтакамбінат №
4». Аўтобусы курсіравалі па вуліцах Савецкай, Камуністычнай, Прытыцкага, Камсамольскай, Леніна, Фралянкова, Тэльмана. У 1975 г. на гэтым маршруце курсіравала да 4 аўтобусаў
штодзенна пачынаючы з 05:17 да 01:14. У той час, як будаваўся пуцеправод па вул. Тэльмана, аўтобусы гэтага маршруту курсіравалі праз вуліцы Першукевіча (раней — Вадаправодная),
Спакойную, Кірава і Паўлава да чыгуначнага пераезда. Поўная інфармацыя пра маршрут № 8 у 1978 годзе знаходзіцца
тут. Да пачатку 90-х гг. к/п у Паўдневым мікрараене спачатку быў
перанесены на вул. Прытыцкага, а потым зноў да авіязаводу і сення мае назву «вул. 50 год УЛКСМ». У 80-я гады выкарыстоўваліся пераважна аўтобусы ЛіАЗ-677, што
неаднойчы выклікала скаргі жыхароў Паўдневага мікрараену. У 90-я гады пачалі выкарыстоўвацца аўтобусы Ікарус-260 і Ікарус-280. У 1996 г.: «вул. 50 год УЛКСМ —
Аўтобусны Парк № 2», праходзіў па вуліцах 50 год УЛКСМ, Прытыцкага, Курчатава, Савецкай, Леніна, Тэльмана і Грунтовай. У 2005 г. на маршруце № 8 курсіравала да 7 аўтобусаў
штодзенна. У першым дзесяцігоддзі новага стагоддзя маршрут камплектуецца амаль заўседы сучлененымі машынамі Ікарус-280 і МАЗ-105. Канцавыя прыпынкі сення — «Аўтобусны Парк № 2»
і «вул. 50 год УЛКСМ».
8А — з'явіўся 19 лютага 1989 г.: «Аўтобусны Парк № 2 — Калгасны Кірмаш — вул. 50 год УЛКСМ» праз
вуліцы Тэльмана, Баранава, Чарнышэўскага, Прытыцкага. Курсіраваў па нядзелях з 7:00 да 14:00. Камплектаваўся аўтобусамі Ікарус-260. З 31 мая 1989 г. скасаваны ў сувязі з
рамонтам вул. Прытыцкага ад вул. Чарнышэўскага да вул. Курчатава. Рамонт скончыўся 30 верасня 1989 г., але невядома дакладна, ці маршрут № 8А быў адноўлены. Сення
адсутнічае.
9 — з'явіўся ў перыяд са студзеня па май 1970 г.: «вул. Савецкая — Завод Станкапрыладаў». Спачатку
на маршруце курсіравала 4 аўтобуса. У 1972 г. меркавалася працягнуць 9-ку да камбінату сенажных вежаў, з выдзяленнем на лінію да 5-ці аўтобусаў. У 1974 г. меў назву:
«вул. Савецкая — вул. Прамысловая». У 1975 г.: «вул. Савецкая — Завод Аўтаматычных Ліній». Аўтобусы курсіравалі па вуліцах Савецкай, Камуністычнай, Прытыцкага,
Курчатава, Савецкай, Пралетарскай. У 1975 г. на гэтым маршруце курсіравала да 4 аўтобусаў штодзенна пачынаючы з 05:54 да 00:24. Поўная інфармацыя пра маршрут № 9
у 1978 годзе знаходзіцца тут. У 1986 г. у сувязі з наяўнасцю
маршрутаў №№ 12, 16 пачынаецца паступовае скарачэнне лічбы аўтобусаў на гэтым маршруце. Існаваў да 1994 г., тады меў назву «вул. Савецкая — БЗАЛ». К/п
«БЗАЛ» знаходзіўся каля АЗС на вул. Прамысловай. Пачынаючы з 80-х гадоў і да моманту ліквідацыі камплектаваўся пераважна аўтобусамі ЛіАЗ-677. Адноўлены з 21 студзеня 2007
г.: «Аўтобусны Парк № 2 — санаторый-прафілакторый «Магістральны»» праз вуліцы Грунтовую, Тэльмана, Цыялкоўскага, Энтузіястаў, Паркавую, праспект Машэрава і Гаевую. Курсіруе
па выхадных. Выкарыстоўваюцца аўтобусы Ікарус-260 і МАЗ-104/МАЗ-103.
10 — з'явіўся ў маі 1970 г. і курсіраваў з вул. Савецкай да анкалагічнага дыспансера на Траццяках. У
1974 г.: «вул. Савецкая — Тэкстыльны Камбінат». Аўтобусы курсіравалі па вуліцах Савецкай, Камуністычнай, Прытыцкага, Курчатава, Савецкай, Леніна, Фралянкова, Паўлава, Кірава,
Фабрычнай. У 1975 г. на гэтым маршруце курсіравала да 3 аўтобусаў штодзенна пачынаючы з 05:08 да 00:15. Поўная інфармацыя пра маршрут № 10 у 1978 годзе знаходзіцца
тут. У 80-я — 90-я гады ў асноўным выкарыстоўваліся аўтобусы ЛіАЗ-677
і Ікарус-260, а ў першай дэкадзе новага стагоддзя ЛіАЗ-677 саступіў свае месца аўтобусам МАЗ-103 і МАЗ-104. Існуе да сенняшняга дня, маршрут такі ж самы, як і маршрут № 6,
адрозніваецца толькі тым, што не ідзе праз вул. Прамысловую, а таксама не курсіруе па вуліцах Прытыцкага і Камуністычнай. Падобна да маршрутаў №№ 4, 6, 7, к/п «БВБА» быў у
2005 г. перанесены і пачаў называцца «санаторый-прафілакторый «Магістральны»». У 2005 г. на маршруце № 10 курсіраваў 1 аўтобус у працоўныя дні.
11 — першыя аўтобусы 11 маршруту выйшлі на вуліцы Баранавічаў у перыяд з чэрвеня па лістапад 1970
г.: першы к/п — «Тэкстыльны Камбінат», другі знаходзіўся на месцы прымыкання вул. Цыялкоўскага да вул. Тэльмана: «Аўтакалона № 2419», які прыкладна ў 1973 г. быў пераіменаваны
ў «Аўтакамбінат № 4», а яшчэ крыху пазней быў перанесены да аўтакалоны № 2448. У 1975 г.: «Тэкстыльны Камбінат — Аўтакамбінат № 4». Аўтобусы курсіравалі па вуліцах
Тэльмана, Фралянкова, Паўлава, Кірава, Фабрычнай. У 1975 г. на гэтым маршруце курсіраваў 1 аўтобус пачынаючы з 05:01 да 00:39. Поўная інфармацыя пра маршрут № 11 у 1978 годзе
знаходзіцца тут. Пасля збудавання аўтавакзалу аўтобусы гэтага
маршруту прайшлі па вул. Першукевіча (раней — Вадаправодная). У 1996 г. праходзіў па вуліцах Грунтовай, Тэльмана, Першукевіча, Спакойнай, Кірава і Фабрычнай. У 80-я —
90-я гады ў асноўным выкарыстоўваліся аўтобусы ЛіАЗ-677, а ў першай дэкадзе новага стагоддзя ЛіАЗ-677 саступіў свае месца аўтобусам МАЗ-103 і МАЗ-104, якія працуюць побач з
Ікарусамі-260. З 9 сакавіка 2000 г. маршрут змяняецца і становіцца кальцавым: «Аўтобусны Парк № 2 — БВБА», праз вуліцы Тэльмана, Першукевіча, Спакойную, Кірава,
Фабрычную, праспект Машэрава, Паркавую, Энтузіястаў, Цыялкоўскага, Тэльмана. У гэты ж дзень распачынае працу маршрут № 22, які з’яўляецца дакладным адлюстраваннем адзінаццатага
маршруту, менавіта курсіруючы ў адваротным напрамку. І 11, і 22 маршруты існуюць на сенняшні дзень. У 2005 г. на маршруце № 11 курсіраваў 1 аўтобус у працоўныя дні.
12 — уведзены ў снежні 1970 г. і курсіраваў ад кальцавой на Траццяках да к/п «вул. Леніна», які
знаходзіўся ў канцы вул. Леніна каля існаваўшага ў той час пешага моста і цяперашняй аўтазаправачнай станцыі пад пуцераводам. У 1974 г.: «Анкалагічны Дыспансер —
вул. Леніна». У 1975 г.: «Межрайбаза АСС — Анкалагічны Дыспансер — вул. Леніна». Аўтобусы курсіравалі па вуліцах Брэсцкай, Камсамольскай, Леніна. У 1975 г. на гэтым маршруце
курсіравала да 3 аўтобусаў штодзенна пачынаючы з 04:55 да 23:48. Маршрут быў перасунуты на ўскраіну горада прыкладна ў 1977 г. пасля збудавання пуцеправоду па
вул. Тэльмана. Поўная інфармацыя пра маршрут № 12 у 1978 годзе знаходзіцца
тут. Пасля на пэўны час быў зліквідаваны. Адноўлены ў канцы 1981 г.
Пасля паўторнага з’яўлення курсіраваў ад аўтакалоны № 2448 да к/п на скрыжаванні бульвару Барадзінскага і вул. Наканечнікава. У 80-х гадах асноўнымі аўтобусамі, якія
выкарыстоўваліся на гэтым маршруце, былі Ікарус-260 і Ікарус-280. Пасля збудавання к/п «мкр. Паўночны» прыкладна ў 1992 г. маршрут быў працягнуты да яго. У 1996 г.:
«Аўтобусны Парк № 2 — мкр. Паўночны», праходзіў па вуліцах Грунтовай, Тэльмана, Леніна, Савецкай, Пралетарскай і Наканечнікава. У 90-х гадах амаль адзінымі аўтобусамі на
«дванадцатцы» засталіся Ікарус-280, а на пачатку новага стагоддзя да іх далучыліся МАЗ-105. У 2005 г. на маршруце № 12 курсіравала да 7 аўтобусаў штодзенна. Існуе да нашых
дзен.
13 — час увядзення невядомы, да 1974 г. меў назву «Тэкстыльны Камбінат — Завод Буддэталяў». У 1975
г.: «вул. Савецкая — ЦЭЦ». Аўтобусы курсіравалі па вуліцы Савецкай. У 1975 г. на гэтым маршруце курсіравала да 2 аўтобусаў штодзенна пачынаючы з 05:32 да 21:50. Час першай
ліквідацыі невядомы. Адноўлены восенню 1981 г.: «вул. Савецкая — Дыспансер». У 80-я гады на маршруце № 13 пераважна выкарыстоўваліся аўтобусы ЛіАЗ-677, у 90-х да іх далучыліся
Ікарусы-260. З 3 лютага 1992 г. для зручнасці праезду да гарадскіх і раенных паліклінік і бальніц шлях следавання маршруту быў зменены аўтобусы прайшлі па вуліцах Савецкай,
Курчатава, Прытыцкага, Горкага, Кудрына і Брэсцкай. У адваротным накірунку аўтобусы ішлі па вуліцах Брэсцкай, Калініна і Горкага. У 1996 г.: «вул. Савецкая — База АСС»,
праходзіў па вуліцах 50 год УЛКСМ, Савецкай, Курчатава, Прытыцкага, Камсамольскай і Слонімскай шашы. У 2005 г. на маршруце № 13 курсіравала да 6 аўтобусаў у працоўныя дні.
У першым дзесяцігоддзі новага веку на маршруце № 13 назіраецца вялікая разнастайнасць мадэляў, але часцей за ўсе гэта Ікарус-260 і Ікарус-280, а таксама аўтобусы МАЗ-103 і
МАЗ-104. Прыкладна да пачатку 2007 г. называўся «вул. 50 год УЛКСМ — База АСС», некаторыя аўтобусы курсіравалі да к/п «Аграбуд». Сення носіць назву
«вул. 50 год УЛКСМ — Аграбуд», у другой палове дня курсіруе да к/п «База АСС»; маршрут курсіруе па працоўных днях.
14 — з’явіўся ў снежні 1982 г. і да восені 1991 г.: «ВПМС-115 — БВБА». Да часу збудавання новага
аўтавакзала маршрут праходзіў па вул. Суворава, і далей праз вуліцы Фралянкова, Паўлава ішоў на Тэкстыльны мікрараен. Пасля збудавання аўтавакзала машыны гэтага маршруту пачалі
паварочаць з вул. Тэльмана направа на вул. Першукевіча, далей — Фралянкова, і, тымі ж вуліцамі, што і раней, накіроўваліся да ВБА. З 1 лістапада 1988 г. аўтобусы 14-га маршруту
пачалі пры з'ездзе з пуцеправоду паварочаць направа на вул. Фралянкова, а ў 1990 г. праз пэўны час ад пуцеправоду курсіравалі да скрыжавання Тэльмана-Першукевіча і там
паварочалі налева. У 80-х гадах асноўнымі аўтобусамі, якія выкарыстоўваліся на гэтым маршруце, былі Ікарус-260 і Ікарус-280. З 5 лістапада 1991 г. зменены: «ВПМС-115
— вул. Паркавая», праходзячы па вуліцах Брэсцкай, Камсамольскай, Леніна, Тэльмана, туды — Сяржанта, назад — Цыялкоўскага, Энтузіястаў, Паркавай. У 1996 г.:
«ВПМС-115 — вул. Паркавая», праходзіў па вуліцах Брэсцкай, Камсамольскай, Леніна, Тэльмана, Цыялкоўскага, Энтузіястаў і Паркавай. У 90-х гадах амаль адзінымі
аўтобусамі на «чатырнадцатцы» засталіся Ікарус-280, а на пачатку новага стагоддзя да іх далучыліся МАЗ-105. У 2005 г. на маршруце № 14 курсіравала да 8 аўтобусаў у
рабочыя і да 5 аўтобусаў у выхадныя дні. Сення існуе.
15 — распачаў працу з 19 жніўня 1985 г. і называўся «Аўтакалона № 2448 — Малочны Завод», праходзіў
па вуліцах Грунтовай, Тэльмана, Баранава, Чарнышэўскага і 50 год БССР. У другой палове 80-х гадоў на гэтым маршруце асноўным аўтобусам быў ЛіАЗ-677, у 90-х да яго далучыўся
Ікарус-260. На пачатку новага стагоддзя на «пятнадцатцы» ў асноўным Ікарусы-260 і МАЗы-103 разам з МАЗамі-104. Да к/п «вул. 50 год УЛКСМ» маршрут быў працягнуты 1 лютага 2005
г. У 2005 г. на маршруце № 15 курсіравала да 2 аўтобусаў у працоўныя дні. Існуе ў нашыя дні: «Аўтобусны Парк № 2 — вул. 50 год УЛКСМ».
16 — уведзены ў 1985 — 1986 гг. Спачатку курсіраваў ад к/п «вул. Савецкая» ў паўночную частку горада
па вул. Савецкай, пры гэтым па працоўных днях аўтобусы курсіравалі да станкабудаўнічага заводу, а па выхадных да Паўночнага мікрараена. У 80-я гады выкарыстоўваліся пераважна
аўтобусы ЛіАЗ-677. У 90-я гады пачалі выкарыстоўвацца аўтобусы Ікарус-260 і Ікарус-280. Прыкладна ў 1992 г. практычна ўсе аўтобусы пачалі хадзіць да к/п «мкр. Паўночны»
(пазначаліся таблічкай «да м-на Пінск») замест к/п на скрыжаванні вул. Савецкай і Кобрын-Стаўбцоўскай трасы, і толькі некаторыя да БСЗ. Так працягвалася прыблізна да 1997 г.,
калі завод пачаў абслугоўваць участак да к/п «мкр. Паўночны» сваімі аўтобусамі. У першым дзесяцігоддзі новага стагоддзя маршрут камплектуецца амаль заўседы сучлененымі машынамі
Ікарус-280 і МАЗ-105. У 2005 г. на маршруце № 16 курсіравала да 9 аўтобусаў у рабочыя і да 6 аўтобусаў у выхадныя дні. Сення мае назву «вул. 50 год УЛКСМ — мкр.
Паўночны».
16А — маршрут «ЦЭЦ — БСЗ» уведзены 25 лютага 1988 г. для разгрузкі аўтобуснага маршруту № 16 на
ўчастку ад ЦЭЦ да БСЗ у ранішнія гадзіны-пік. Знік, відавочна, пасля адкрыцця маршруту № 17.
17 — уведзены 21 лістапада 1988 г. і курсіраваў па працоўных днях у гадзіны-пік (з 7:00 да 9:00 і з
17:00 да 19:00) па маршруце «мкр. Паўночны — вул. Гагарына». Шлях следавання праходзіў па вуліцах Савецкай, Горкага, Прытыцкага, Камсамольскай і зноў Савецкай. У 1996 г.: «мкр.
Паўночны — вул. Чырвонаармейская», праходзіў па вуліцах Наканечнікава, шашы Кобрын—Стаўбцы, Савецкай, туды — Чырвонаармейскай, Гагарына, Горкага / назад — Горкага. У 2005 г.
на маршруце № 17 курсіравала да 3 аўтобусаў у працоўныя дні. Сення існуе пад назвай «вул. Чырвонаармейская — мкр. Паўночны» і курсіруе толькі раніцай, дапаўняючы
маршрут № 16 і перавозячы людзей ад буйнога перасадачнага вузла «вул. Чырвонаармейская» да Паўночнага мікрараена, выкарыстоўваюцца сучлененыя аўтобусы Ікарус-280.
18 — уведзены з 1 сакавіка 1990 г.: «БВБА — мкр. Паўночны», праходзіў па вуліцах Фабрычнай, Кірава,
Прамысловай, Пралетарскай, праспекце Савецкім, Жукава, Наканечнікава. 22 августа 1995 г. быў зліквідаваны. Адчынены зноў у тым жа 1995 г. і да лютага 2005 г. называўся «мкр.
Паўночны — Музычная школа № 1». На пачатку і ў другой палове 90-х гадоў камплектаваўся аўтобусамі ЛіАЗ-677 і Ікарус-260. З 15 лютага 2005 г.: «вул. Кароліка — Малочны
Камбінат». У 2005 г. на маршруце № 18 курсіравала да 2 аўтобусаў у працоўныя дні. 14 лістапада 2008 г. к/п ад малочнага камбіната перанесены да спецаўтабазы. Сення існуе. На
пачатку новага стагоддзя на «васемнадцатцы» ў асноўным Ікарусы-260 і МАЗы-103 разам з МАЗамі-104.
19 — «вул. 50 год УЛКСМ — Аграбуд». Першы раз у якасці эксперыменту быў уведзены ў сярэдзіне 90-х
гг. і паўгода курсіраваў ад к/п «мкр. Паўночны» да БСЗ, камплектаваўся аўтобусамі ЛіАЗ-677. Другі раз у горадзе з’явіўся ў 2005 г. у якасці кампенсацыі скасаваным рэйсам
маршруту № 4 па выхадных на ўчастку СПАБ — вул. 50 год УЛКСМ. У 2005 г. на маршруце № 19 курсіраваў 1 аўтобус у выхадныя дні. Маршрут № 19 сення — амаль дакладная копія
маршрута № 13, адрозніваецца толькі тым, што курсіруе выключна ў выхадныя дні і пры з’ездзе з вул. Савецкай на вул. 50 год УЛКСМ ен паварочае направа і ідзе да спецаўтабазы,
пасля чаго вяртаецца на к/п «вул. 50 год УЛКСМ». У новым стагоддзі выкарыстоўваюцца аўтобусы Ікарус-280.
20 — уведзены 15 кастрычніка 1992 г. (спачатку інтэрвал складаў 20 хвілін, аўтобусы курсіравалі з
7:00 да 11:30 і з 14:00 да 20:00) і курсіраваў штодзенна да 18 красавіка 2002 г.: «вул. Паркавая — вул. Леніна», а з 19 красавіка да ліпеня 2003 г. — па тым жа
маршруце, выключна ў працоўныя дні. У ліпені 2003 г. скасаваны ў сувязі з рамонтам вул. Брэсцкай на ўчастку ад вул. Леніна да вул. Савецкай. У 90-я гады і на самым пачатку
новага веку пераважна выкарыстоўваліся аўтобусы Ікарус-260 і Ікарус-280. Адноўлены 15 лютага 2006 г.: «вул. Розы Люксембург — вул. Чырвонаармейская». У 2006 г.
на маршруце № 20 курсіравала да 2 аўтобусаў у рабочыя і 1 аўтобус у выхадныя дні. 27 верасня 2008 г. працягнуты да Нясвіжскага скрыжавання. Сення існуе і камплектуецца
аўтобусамі МАЗ-103, МАЗ-104 і Ікарус-260.
21 — калі быў адчынены — невядома (мажліва, што ў першай палове 1994 г.), але вядома, што быў
уведзены замест зачыненага маршруту № 5А і спачатку курсіраваў ад вул. Калгаснай да ДРБУ-4, але ў 1994 г. знаходзіўся пад пагрозай закрыцця з-за 3-месячнай
запазычанасці дарожнікаў, якія павінны былі суфінансаваць маршрут № 21. Вядома таксама, што маршрут існаваў у 1996 — 1997 гг.: «СШ № 3 — ДРБУ-4», праходзіў па вуліцах
Калгаснай, Бадака і Вільчкоўскага. У 1998 г. 21 верасня нягледзячы на цяжкае фінансавае становішча, аўтапарк разам з гарвыканкамам па просьбе адміністрацыі камбінату харчовых
прадуктаў адчынілі маршрут № 21, які стаў кальцавым: «вул. 50 год УЛКСМ — пл. Леніна», праходзячы па вуліцах 50 год УЛКСМ, Савецкай, Леніна, Войкава, Чурыліна, 50
год УЛКСМ. У новай якасці прабыў да 30 сакавіка 2000 г. з-за вельмі нізкага пасажырапатоку. Увесь час працы на гэтым маршруце былі аўтобусы ЛіАЗ-677. Сення адсутнічае на
гарадскіх вуліцах.
22 — уведзены 9 сакавіка 2000 г., з’яўляецца дакладным адлюстраваннем маршруту № 11, курсіруе па тых
жа вуліцах у адваротным напрамку. Існуе па сенняшні дзень, пераважна выкарыстоўваюцца аўтобусы МАЗ-103, МАЗ-104 і Ікарус-260. У 2005 г. на маршруце № 22 курсіраваў 1 аўтобус у
працоўныя дні.
23 — існуе з 3 ліпеня 2001 г.: «вул. Чырвонаармейская — ГД Альфа». Адчынены дзякуючы фінансавай
дапамозе ўладальніка ганделевага дома «Альфа» ІП Сапега; 3 верасня працягнуты да Палескага чыгуначнага вакзалу. У 2005 г. на маршруце № 23 курсіравала да 4
аўтобусаў у рабочыя і да 2 аўтобусаў у выхадныя дні. Сення існуе, пераважна выкарыстоўваюцца аўтобусы МАЗ-103, МАЗ-104 і Ікарус-260.
24 — распачаў працу з 20 красавіка 2003 г.: «вул. Паркавая — Сквер Памяці» (па выхадных з 9:00 да
14:00 і з 16:00 да 21:00), з ліпеня 2003
г. — штодзенна ў сувязі з ліквідацыяй маршруту № 20. У 2005 г. на маршруце № 24 курсіравала да 4 аўтобусаў у рабочыя і да 3 аўтобусаў у выхадныя дні. Сення існуе, камплектуецца
пераважна сучлененымі Ікарус-280.
25 — распачаў працу з 3 чэрвеня 2008 г.: «мкрн. Паўночны — База АСС» праз вул. Бадака. Аўтобус
курсіруе па працоўных днях, выконвае 7 рэйсаў у дзень (4 раніцай з 7:00 да 11:00 і 3 з 15:30 да 19:00). Для яго адчынены новыя прыпынкі на вуліцы Бадака, якія называюцца «ППД»
і «вул. Крайняя».
26 — «мкр. Паўночны — БСЗ ЗАТ АТЛАНТ», уведзены пасля перадачы Баранавіцкім Станкабудаўнічым Заводам
некалькіх машын Ікарус-280 і ЛіАЗ-5256 аўтобуснаму парку. У 2005 г. на маршруце № 26 курсіравала да 5 аўтобусаў у працоўныя дні. Выкарыстоўваюцца выключна сучлененыя машыны
Ікарус-280 і МАЗ-105.
28 — «вул. Чырвонаармейская — Малочны Камбінат», адчынены 30 верасня 2008 г. для паляпшэння
транспартнай сувязі мікрараена «Бараўкі» («Паўдневы Захад») з цэнтрам горада. Кальцавы маршрут, курсіруе па вуліцах 50 год БССР, Камсамольскай, Прытыцкага, Брэсцкай, Савецкай,
Камсамольскай і зноў 50 год БССР. У першы дзень працы абслугоўваўся сучлененым аўтобусам Ікарус-280. На пачатку існавання выконваецца па 28 адпраўленняў штодзенна. 14 лістапада
2008 г. к/п ад малочнага камбіната перанесены да спецаўтабазы.
29 — адчынены ў чэрвені 2003 г. і быў першым гарадскім маршрутам, які абслугоўваў сучлененым
Ікарусам прыватны перавозчык — ІП Татарыновіч, курсіраваў ад Паўночнага мікрараена да к/п «Аграбуд». Спачатку праходзіў па вул. Пралетарскай, пасля па вул. Жукава, праз
увесь час існавання не праходзіў каля гарадской бальніцы. Маршрут быў зачынены да 13 красавіка 2004 г. у сувязі з нерэнтабельнасцю.