Падрабязна пра гісторыю развіцця маршрутнай сеткі горада можна прачытаць
на дадатковай старонцы
Яшчэ можна было чуць рэха вызваліцельных залпаў гармат на франтах Вялікай Айчыннай Вайны, а ў поўнасцю разбураных Баранавічах пачалася адбудова мірнага
жыцця.
Адной з галоўных задач было стварэнне пасажырскага аўтатранспартнай гаспадаркі, што пачалося ў 1944 г. практычна з нуля. Менавіта 21 жніўня гэтага года і
лічыцца днем нараджэння аўтобуснага парка. У той дзень два трафейныя аўтобусы «Бюсінг» адправіліся ў першыя рэйсы па маршрутах «Баранавічы — Навагрудак» і «Баранавічы —
Дзятлава».
Сення цяжка вызначыць, які аўтобус стаў першым аўтобусам, выкарыстоўваемым на гарадскіх маршрутах. Але дакладна вядома, што першы гарадскі маршрут (невядома
таксама, ці меў ен у той час лічбавае азначэнне) існаваў ужо ў 1949 г. і злучаў чыгуначны вакзал (відочна Палескі) і паравознае дэпо. Усяго ж па стане на 1 студзеня 1949 г. у
горадзе налічвалася 8 аўтобусаў, з іх 6 было Мінтрансу, 1 чыгуначнага міністэрства, 1 Мінздраву.
Развіцце аўтатранспартнай сістэмы краіны набірала тэмпы і ўжо ў 1950 — 1952 гг. у аўтагаспадарку пачалі паступаць першыя паваенныя айчынныя аўтобусы, а
менавіта ПАЗ-651 і
ЗіС-155. Па стане на 1 студзеня 1951 г. у горадзе ўжо 21 аўтобус, з іх
18 мінтрансу: 14 ГАЗ 03-30, 1 ЗіС 8-16, 1 ЗіС-154, 2 замежных (відавочна, мова пра 2 трафейныя «Бюсінгі»).
Цікава, што ў 1951 г. кошт праезду на адзіным гарадскім маршруце з вакзала да Траццякоў складаў 1 руб., калі ж трэба было ехаць з вакзала да цэнтра горада
альбо з цэнтра да Траццякоў ці наадварот, то кошт складаў ужо толькі 50 кап. Акрамя таго, удзень на першым маршруце курсіравала 4 аўтобусы, у гадзіны-пік — 5 аўтобусаў. Рух
пачынаўся ў 7:30, спыняўся ў 24:00.
У 1951 г. існавла 7 прыгарадных маршрутаў.
У 1955 г. Упраўленнем аўтатранспарту БССР было прынятае рашэнне арганізаваць самастойную гаспадарку — Баранавіцкі аўтобусны парк, якое насіла тады назву
«Аўтатранспартная кантора пасажыраў» і было створана на базе нешматлікіх майстэрняў з прымітыўным абсталяваннем і нізкай эфектыўнасцю працы. На той час у аўтагаспадарцы
налічвалася 35 аўтобусаў з сярэдняй умяшчальнасцю 24 месцы, 29 легкавых аўтамабіляў-таксі маркі «Пабеда» і 9 грузавых аўтамашын. Кіраўніком прадпрыемства быў М. І.
Краўчанка.
25 лістапада 1958 г. меў месца зварот да дырэктара баранавіцкай аўтастанцыі аб адкрыцці гарадскога маршрута ў Ляхавічах «цэнтр горада — чыгуначная станцыя» з
двума прыпынкамі і часам руху з 8:30 да 18:00.
У снежні 1964 г. у горадзе было 5 маршрутаў працягласцю 39,1 км з працуючымі на іх 35 аўтобусамі. У Баранавічах налічвалася 107 прыпынкаў. У 1966 г. у
горадзе было ўжо 7 гарадскіх маршрутаў агульнай працягласцю 48,5 км і працуючымі на іх 46 аўтобусамі. Гарвыканкам забавязваў начальніка аўтагаспадаркі, каб на гарадскіх
маршрутах выкарыстоўваліся аўтобусы марак ЛАЗ і ПАЗ-652.
Праца гарадскога транспарту ў канцы 60-х — на пачатку 70-х гг. была незадавальняючай. Так, падчас праверкі 13 чэрвеня 1968 г. выявіліся шматлікія парушэнні.
На маршруце № 1 замест дзесяці аўтобусаў працавала толькі сем, на маршруце № 2 шэсць замест васьмі, на «тройцы» замест патрэбных сямі аўтобусаў было толькі чатыры. Падобныя
парушэнні аднатавалі і на маршрутах №№ 5 і 7. У 1970 г. на лініях замест планаваных 58 аўтобусаў курсіравала толькі 40—45. Гэта было звязана з дрэннай матэрыяльнай
базай і недахопам запчастак. У той жа час на гарадскіх маршрутах асвойваўся мікрааўтобус «Латвія»; 10 дзен ен працаваў па маршруце «мкр. па вул. Савецкай — пл. Леніна —
анкалагічны дыспансер», пазней па маршруце «анкалагічны дыспансер — вакзал Палескі».
Па стане на 30.11.1968 г. аўтобусны парк штодзенна абслугоўваў 60 маршрутаў, на якіх працавала 129 аўтобусаў. Агульная працягласць маршрутаў складала 5 535
км, за адзін дзень перавозілася больш за 75 000 пасажыраў. Па стане на 1 студзеня 1969 г. на балансе аўтобуснага парку было 173 аўтобусы, з якіх на хаду было толькі 137.
На пачатку 70-х гг. узнікла пытанне аб самастойнасці аўтобуснай гаспадаркі і ў 1975 г. на базе старога з'явіліся два новыя прадпрыемствы — таксаматорны
парк і аўтакалона № 2448. Да гэтага раздзелу кіраўніком сумеснай гаспадаркі быў тав. Заградскі.
Да 1975 г. асноўнымі аўтобусамі гарадскіх маршрутаў былі
ЛАЗ-695Е і
ЛАЗ-695М. Апошнія з іх былі на маршрутах прыкладна ў 1979 г. Пачынаючы
з сярэдзіны 70-х гг. самым масавым аўтобусам у Баранавічах становіцца
ЛіАЗ-677.
1 красавіка 1975 г. гарадскі грамадскі транспарт перайшоў на талонную сістэму аплаты праезду.
У снежні 1975 г. па вуліцы Тэльмана быў уведзены ў эксплуатацыю аўтобусны парк з гаражом на 200 аўтобусаў. Пасля гэтага ў горад пачынаюць паступаць сучасныя
венгерскія аўтобусы вялікай умяшчальнасці Ікарус-255, Ікарус-256 і
Ікарус-260.
Першыя тры венгерскія аўтобусы Ікарус-260 з
вузкімі маленькімі фортачкамі трапілі ў Баранавічы ў канцы 1974 г. Іх нумары: 18-91 бнм; 18-92 бнм; 18-93 бнм. З 1975 па 1984 гады ў горад паступала па 9—12 новых аўтобусаў
Ікарус-260 штогод, выключэннем стаў толькі 1979 г., калі
аўтагаспадарка папоўнілася толькі адным аўтобусам (89-02 бнн). Спачатку гэтыя аўтамашыны працавалі на міжгародніх маршрутах, якія ў той час ахоплівалі ўсе вобласці БССР з
выключэннем Віцебскай, а таксама гарады Літоўскай ССР і РСФСР.
У аўтакалоне была створана лінія дыягностыкі, арганізавана абаротнае водазабеспячэнне з застасаваннем абсталявання «Крышталь». Прадпрыемству было прысвоена
ганаровае званне «Аўтагаспадарка гарантаванай бяспекі дарожнага руху».
Згодна з генпланам ад 7 верасня 1978 г. у горадзе прадугледжвалася арганізацыя тралейбуснага руху. Прадугледжвалася на пачатковым этапе збудаванне двух
разваротных колаў. Адно павінна было быць збудавана на месцы цяперашніх гаражоў у раене станцыі пералівання крыві. Іншае павінна было быць за трасай Брэст—Масква ў раене вылету
з горада цяперашняга праспекта Савецкага.
Першыя два аўтобусы Ікарус-280 (з шырокімі
фортачкамі) з’явіліся ў 1982 г. і выйшлі на 7 маршрут, на якім быў самы малы інтэрвал — 6—7 хвілін у гадзіны-пік. Нумары аўтобусаў: 29-15 бнр і 29-16 бнр.
Да канца 80-х гг. у горад траплялі выключна жоўтыя венгерскія аўтобусы, толькі ў 1977 г. трапілі тры аранжавыя аўтобусы з нумарамі 24-52 бнн; 24-53 бнн і
24-54 бнн.
З 5 мая 1982 г. у горадзе зноў распачаўся рух маршрутных таксі па маршруце № 1: «Палескі ч/в — Траццякі», кошт праезду складаў 20 кап. Гэты маршрут
абслугоўваўся мікрааўтобусамі РАФ належачымі да таксаматорнага парку.
У 1986 г., а дакладней у верасні, распачалася будова новага аўтавакзала па вуліцы Фралянкова. Першыя аўтобусы ад яго платформаў адправіліся 19—20 лютага 1988
г., але старая аўтастанцыя па вуліцы Прытыцкага афіцыйна была зачынена толькі 1 чэрвеня 1991 г.
У 1987 г. аўтакалона № 2448 была пераіменаваная ў Аўтобусны Парк № 2.
У 1987 г. першы атрад Аўтобуснага Парку № 2, які абслугоўваў гарадскія маршруты, меў разбіўку на брыгады і за кожнай з іх былі замацаваны пэўныя аўтобусы і
маршруты; інтэрвал гаражных нумароў быў асобным для кожнай брыгады. Так выглядаў колькасны і якасны склад брыгад у той год (нумарацыя брыгад умоўная):
- 1 брыгада (маршруты №№ 1, 2, 15), склад: 9 Ікарус-260, 20 ЛіАЗ-677;
- 2 брыгада (маршруты №№ 3, 6), склад: 25 Ікарус-260, 6 Ікарус-280;
- 3 брыгада (маршруты №№ 4, 10), склад: 4 Ікарус-260, 14 ЛіАЗ-677;
- 4 брыгада (маршруты №№ 5, 5а, 11), склад: 17 Ікарус-260, 4 ЛіАЗ-677;
- 5 брыгада (маршруты №№ 7, 14), склад: 7 Ікарус-260, 1 ЛіАЗ-677, 16 Ікарус-280;
- 6 брыгада (маршруты №№ 8, 12), склад: 14 Ікарус-260, 5 ЛіАЗ-677, 9 Ікарус-280;
- 7 брыгада (маршруты №№ 9, 13, 16), склад: 2 Ікарус-260, 22 ЛіАЗ-677.
У жніўні 1989 г. дырэктар Аўтобуснага Парку № 2 паведамляў, што «цяпер у аўтобусах аб'яўленне прыпынкаў будзе ажыццяўляцца прыемным жаночым голасам
запісаным на магнітафон».
У апошнія гады перад распадам СССР у горадзе з'вілася некалькі аўтобусаў
Ікарус-280 з двухстворчатымі дзвярамі і адзін
Ікарус-263.
На пачатку снежня 1992 г. у Баранавічах з'явіліся два аўтобусы
Ельч-120М, якія 19 снежня пасля абкаткі і абучэння персаналу
польскімі спецыялістамі выйшлі на маршруты №№ 6 і 8. Гэта быў падарунак ад Гарвыканкама Аўтобуснаму Парку № 2 на 50-годдзе. Дарэчы, у парку ў той год налічвалася
260 аўтобусаў, і штат працаўнікоў складаўся з 918 чалавек. Першыя два
ЛіАЗ-5256 з'явіліся на пачатку красавіка 1993 г. і каштавалі па 8 000
000 тагачасных рублеў. Дзяржаўныя і паркавыя нумары першых
ЛіАЗ-5256 — БНО 21-01 (01060) і БНО 31-00 (01061). Планавалася, што да
канца 1993 г. будуць набытыя яшчэ прыкладна восем штук, але планы так і засталіся планамі. У канцы чэрвеня — пачатку ліпеня 1994 года ў Аўтобусным Парку з'явіліся два аўтобусы
ЛіАЗ-5256, але ўжо зборкі Лідскага вопытнага завода «Неман». У 1996 г.
адзін з айчынных ЛіАЗ-5256 быў перададзены Баранавіцкаму аўтобуснаму
парку за добрую працу намеснікам міністра транспарту.
У 1993 — 1994 гг. па вуліцах горада ў выхадныя дні курсіравалі аўтобусы
Ікарус-260 з кандуктарам, кошт праезду ў якіх складаў падвоены кошт
праезду ў звычайным гарадскім аўтобусе. Маршруты разыходзіліся ад прыпынку каля аўтаагрэгатнага завода па вул. Гагарына (Рынак) да буйнейшых мікрараенаў горада — Паўночнага,
Усходняга, Траццякоў. Відавочна, спроба была няўдалай, аб чым сведчылі амаль пустыя салоны «экспрэсаў», і эксперымент на гэтым скончыўся.
З 1 лютага 1994 г. пачаў працу начны аўтобус-таксі па маршруце «вул. Паркавая — чыгуначны вакзал Палескі — чыгуначны вакзал Цэнтральны», які ахопліваў усе
асноўныя мікрараены горада, аднак ужо 13 лютага таго ж года маршрут быў зачынены ў сувязі з невялікім пасажырапатокам і нерэнтабельнасцю.
Першыя шэсць аўтобусаў Ікарус-280 з Германіі
прыбылі ў Аўтобусны Парк № 2 у канцы чэрвеня 1996 года. У канцы мая намеснік старшыні Гарвыканкама ездзіў у камандзіроўку і дамовіўся аб набыцці ўжываных Ікарусаў. Цікавы факт:
у газеце «Наш Край» гэтыя аўтобусы называлі новымі... Да кастрычніка 1996 года накапілі 1 мільярд рублеў для закупкі ў Германіі яшчэ чатырох—пяці «новых» аўтобусаў, а ўвогуле ў
1996 г. была куплена сем гарадскіх аўтобусаў Ікарус-280 і тры
прыгарадных Ікарус-260. Па стане на 20 кастрычніка 1998 г. у
Аўтобусным Парку № 2 налічвалася 27 аўтобусаў з Германіі, а да канца года планіравалася набыць яшчэ 10 аўтобусаў. У той час меркавалася, што аўтобусы будуць працаваць толькі
6—7 гадоў, але на практыцы гэты час аказаўся даўжэйшым.
Першы нізкапольны аўтобус МАЗ-103, які атрымаў
дзяржаўны рэгістрацыйны нумар АМ 4787 (паркавы — 01070), з’явіўся ў горадзе ў верасні 1997 г. На працягу года горад набыў толькі тры падобных аўтобуса; пасля гэтага, пачынаючы
з лістапада 1998 г., калі ў баранавіцкую аўтагаспадарку трапляюць два першыя аўтобусы
МАЗ-104 (нумары — АМ 4068 /01029/, АМ 4070 /01030/),
пачынаецца сталае набыцце менавіта гэтай мадэлі 12-метровых аўтобусаў. Усяго іх да 2006 г. паступіла 17 штук.
У 2001 — 2002 гг. Баранавічы развіталіся з эпахальным савецкім аўтобусам —
ЛіАЗ-677, а дакладней — ЛіАЗ-677М; як яго толькі не называлі: ад
паблажлівага «батон» да зневажальнага «скатавоз», але на працягу амаль трох дзесяцігоддзяў ен быў самым масавым аўтобусам ў савецкіх гарадах, штодзенна перавозячы дзесяткі
мільенаў людзей па ўсім СССР.
Першы сучленены беларускі аўтобус МАЗ-105 выйшаў на
маршруты 8 красавіка 2002 г. і атрымаў дзяржаўны рэгістрацыйны нумар АС 7509 (паркавы — 01004). Гэты ж аўтобус стаў першым у Баранавічах, які атрымаў на пачатку 2004
г. аўтаінфарматар.
У няпростыя гады постсавецкай рэчаіснасці Аўтобусны Парк № 2 нядрэнна выглядаў на фоне іншых аўтагаспадарак краіны і ў асноўным захаваў існаваўшую да развалу
СССР гарадскую і прыгарадную маршрутную сетку. Пацвярджэннем дасягненняў і прызнаннем заслуг стаў Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 красавіка 2003 г. № 173 Аб
пераможцах спаборніцтва за дасягненне найлепшых вынікаў у выкананні важнейшых параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь і занясенні іх на
Рэспубліканскую дошку Гонару. У Указе пераможцам спаборніцтва на транспарце і ў дарожнай гаспадарцы у 2002 г. стаў менавіта Аўтобусны Парк № 2 г. Баранавічы.
Першыя аўтаматычныя моўныя інфарматары з'явіліся ў 2004 г. у першым сучлененым аўтобусе
МАЗ-105. Спачатку голас быў жаночым, пасля, калі пачалася ўстаноўка
аўтаінфарматараў на ўсе аўтобусы, голас быў зменены на мужчынскі. У сакавіку таго ж 2004 года ў Аўтобусным Парку № 2 з'явіўся першы мікрааўтобус «Газель».
27 красавіка 2006 г. у нашым горадзе з’явіўся першы адзіночны трохвосевы аўтобус
МАЗ-107. Гэтая машына атрымала дзяржаўны і паркавы нумары адпаведна АЕ
7101 і 1116. Усяго ж ў 2006 годзе было набыта 10 гарадскіх МАЗаў (для параўнання — у 2002 годзе былі закуплены толькі 2 гарадскія МАЗы — 1
МАЗ-104 і 1
МАЗ-105).
На працягу паўгадовага перыяду, пачынаючы з канца 2006 і канчаючы сакавіком 2007 года, з гарадскіх вуліц назаўседы зніклі два польскія аўтобусы
Ельч-120М. У 2007 г. быў таксама ўтылізаваны адзіны аўтобус
Ікарус-263.
У канцы 2007 года ў Баранавічах з'явіліся два першыя аўтобусы
Неман-5201. У канцы 2007 года горад набыў таксама два гарадскія
аўтобусы МАЗ-206, а таксама два міжгароднія аўтобусы МАЗ-152 з кандыцыянерам, мікрахвалевай печчу і міні-барам. Гэтыя аўтобусы горад пабачыў на пачатку 2008 года. Увогуле, у
канцы 2007 года РУП «Аўтобусны Парк № 2» меў на балансе каля 220 аўтобусаў; за 2007 год было набыта 25 аўтобусаў.
У другой палове 2008 г. Аўтобусны Парк № 2 акрамя пасажырскіх пачаў выконваць і грузаперавозкі. Для гэтага былі набытыя два сучасныя цягачы DAF XF105, а
таксама паўпрыцэпы Koegel да іх.
На працягу 2008 г. былі адчынены тры гарадскія маршруты: №№ 25, 28, 2. У працэнтах прырост колькасці гарадскіх маршрутаў склаў 12 % (з 25 да 28), чаго, як
відаць, не было ад самага пачатку існавання гарадскога транспарту ў Баранавічах.