5 красавіка 2010 г. пачынаецца рэканструкцыя вуліцы Савецкай. У сувязі з гэтай доўгачаканай падзеяй з 6 красавіка ўчастак вуліцы
Савецкай ад пл. Леніна да вул. Брэсцкай будзе зачынены для руху транспарту, у тым ліку грамадскага. На час рэканструкцыі адзінаццаць маршрутаў гарадскіх аўтобусаў
будуць змененыя (№№ 3, 5, 5а, 6, 10, 12, 16, 18, 20, 23, 28) і адзін маршрут адменены (№17).
Маршруты № 3 і № 18 будуць зварачваць пры з’ездзе з пуцеправода на вул. Брэсцкую і далей следаваць па вуліцах Прытыцкага і Горкага, а назад па
вуліцах Кудрына, Брэсцкай і праспекце Савецкім.
Маршруты № 5, № 12 і № 23 адразу за прыпынкам «Швейная фабрыка» будуць зварачваць направа на вул. Брэсцкую і праследуюць на праспект
Савецкі. Пры гэтым аўтобусы будуць спыняцца на прыпынку «вул. Дзімітрава», а падчас руху ў бок стадыена «Лакаматыў» будуць спыняцца на двух дадатковых
прыпынках «Універсам Савецкі» і «Магазін «Цвік».
Маршрут № 5А будзе следаваць толькі да прыпынку «ЦЭЦ», далей аўтобусы будуць выконваць разварот пад пуцеправодам.
Аўтобусныя маршруты № 6, № 10 і № 16, якія следуюць у Паўдневы мікрараен, пасля з’езду з пуцеправода будуць зварочваць з праспекта Савецкага
направа на вул. Брэсцкую, і далей праз вул. Прытыцкага будуць следаваць па вул. Камсамольскай з выездам на вул. Савецкую і далей па асноўным маршруце. На ўчастку вул.
Брэсцкай ад пуцеправода да павароту на вул. Прытыцкага будзе арганізаваны дадатковы прыпынак у абодва бакі «вул. Брэсцкая».
Маршрут № 17 адмяняецца.
Маршрут № 20 у цэнтры горада пайдзе по маршруце № 24: Тэльмана — Баранава — Савецкая — Леніна.
Маршрут № 28 будзе курсіраваць па вуліцах Брэсцкай і Прытыцкага.
/усе навіны/